Максімовіч, В.А. Эстэтыка творчасці Максіма Багдановіча

12.07.2023

У манаграфіі разгледжаны тэарэтыка-метадалагічныя і філасофска-эстэтычныя пытанні творчасці Максіма Багдановіча. Асноўная ўвага звернута на эксплікацыю эстэтыка-аксіялагічных асноў спадчыны паэта, яе сувязь з сусветнай, і найперш еўрапейскай, філасофска-эстэтычнай думкай. Раскрыта шматмернасць і поліфанічнасць паэтычных вобразаў і карцін, даследаваны камунікатыўныя складнікі творчасці мастака слова праз раскрыццё ўзаемаадносін рацыянальнага і эмацыянальнага, эстэтычнага і маральнага, паказана адметнасць аўтарскага вырашэння праблемы традыцый і навацый. Выяўлены эстэтычныя крытэрыі літаратурнага канона, яго анталагічныя і аксіялагічныя складнікі, што выступаюць у якасці кансалідуючай асновы культурастваральнага адзінства.

Максімовіч, В.А.
Эстэтыка творчасці Максіма Багдановіча / В.А.Максімовіч. – Мінск : Выдавецкі Дом “Звязда”, 2023. – 256 с.


Публікацыі


Апошнія навіны