Філасофія ў Беларусі і перспектывы сусветнай інтэлектуальнай культуры Матэрыялы міжнароднай навуковай канферэнцыі, г. Мінск, 14-15 красавіка 2011 года
Філасофія ў Беларусі і перспектывы сусветнай інтэлектуальнай культуры: зборнік матэрыялаў міжнароднай навуковай канферэнцыі, г. Мінск, 14-15 красавіка 2011 г. / навук. рэд. савет: А.А. Лазарэвіч [і інш.]; Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т філасофіі. – Мінск: Права і эканоміка, 2011. – 602 с. ISBN 978-985-552-007-9
Зборнік змяшчае даклады і тэзісы дакладаў, прачытаных падчас міжнароднай навуковай канферэнцыі “Філасофія ў Беларусі і перспектывы сусветнай інтэлектуальнай культуры”, прымеркаванай да 80-годдзя Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, якая адбылася ў г. Мінску 14-15 красавіка 2011 года. Прызначаны для навукоўцаў-філосафаў, гісторыкаў, культуролагаў, прафесарска-выкладчыцкага складу кафедр гуманітарных навук, аспірантаў, магістрантаў, студэнтаў і ўсіх, хто цікавіцца надзённымі праблемамі, супярэчнасцямі і перспектывамі развіцця нацыянальных філасофій, станаўлення інтэлектуальнай культуры ў сучаснай глабальнай сацыякультурнай прасторы.