Беларусь у сучаснай сацыяльна-культурнай прасторы: праблемы, выклікі, перспектывы
Прадпрымаецца адна з першых спроб намаганнямі даследчага калектыву аддзела філасофіі культуры Інстытута філасофіі НАН Беларусі разгледзець пытанне аб сутнасці і змесце сацыяльна-культурнай рэальнасці не толькі як такой, але і ў дачыненні да беларускай этнічнай і нацыянальнай культуры. Паказваецца абмежаванасць мадэрнісцкіх прынцыпаў даследавання культуры і даецца разгорнуты філасофска-метадалагічны і параўнальна-гістарычны аналіз этнічных, духоўна-сімвалічных і інтэлектуальных вытокаў развіцця і кансалідацыі беларускага грамадства ва ўмовах сучасных выклікаў і пагроз. Разам з гэтым прасочваецца працэс станаўлення нацыянальнай беларускай сацыяльнай філасофіі, антрапалогіі і сацыялогіі ведаў, асаблівасцей духоўна-сімвалічнай і інтэлектуальнай культуры, даследуюцца сацыяльна-прававыя асновы кансалідацыі і развіцця беларускага грамадства і іх тэарэтыка-метадалагічныя падставы.
Кніга прызначана для філосафаў, сацыёлагаў і юрыстаў, навуковых супрацоўнікаў, дзяржаўных служачых, якія прымаюць рашэнні ў развіцці навукі і сістэмы адукацыі, аспірантаў і дактарантаў, магістрантаў і студэнтаў гуманітарнага профілю.
Беларусь в современном социально-культурном пространстве: проблемы, вызовы, перспективы / А. И. Левко [и др.]; науч. ред. А. И. Левко. – Минск: Беларуская навука, 2023. – 523 с.
ISBN 978-985-08-2954-2