У Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка; 1798 – 1868): асоба, эпоха, гістарычны шлях Праваслаўя на беларускіх землях»

25.10.2018

24 кастрычніка 2018 гада ў канферэнц-зале Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі адбылося ўрачыстае адкрыццё і пленарнае пасяджэнне міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі «Мітрапаліт Іосіф (Сямашка; 1798 – 1868): асоба, эпоха, гістарычны шлях Праваслаўя на беларускіх землях». Навуковы форум прымеркаваны да 220-годдзя з дня нараджэння і 150-годдзя з дня смерці мітрапаліта Літоўскага і Віленскага Іосіфа (Сямашкі).

Арганізатарамі канферэнцыі выступілі: Беларуская Праваслаўная Царква, Нацыянальная акадэмія навук Беларусі, Аддзяленне гуманітарных навук і мастацтваў НАН Беларусі, Інстытут філасофіі НАН Беларусі, Мінская духоўная акадэмія.

У склад прэзідыума канферэнцыі ўвайшлі: мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Павал, Патрыяршы Экзарх усяе Беларусі; епіскап Барысаўскі і Мар’інагорскі Веніямін; епіскап Слуцкі і Салігорскі Антоній; Архімандрыт Сергій (Акімаў), рэктар Мінскай духоўнай акадэміі; архімандрыт Амвросій (Шаўцоў), старшыня Камісіі па кананізацыі святых Беларускай Праваслаўнай Царквы; Анатоль Аркадзьевіч Лазарэвіч, дырэктар Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі; Аляксандр Яўгенавіч Гучок, старшыня Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь.

Дырэктар Інстытута філасофіі Нацыянальнай акадэміі навук Анатолій Аркадзьевіч Лазарэвіч абвясціў прывітальны адрас Старшыні Прэзідыума Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі Уладзіміра Рыгоравіча Гусакова, у якім быў адзначаны ўклад Беларускай Праваслаўнай Царквы ў фарміраванне высокай духоўнай культуры беларускага народа, ўкараненне высокіх маральных асноў. “Пытанні міжрэлігійных адносін, палітыкі дыялогу і супрацоўніцтва, талерантнасці і кансалідацыі заўсёды будуць актуальныя ў поліканфесійнай дзяржаве, якой з’яўляецца Беларусь. Менавіта ўрокі мінулага дазваляюць ствараць мірную і квітнеючую будучыню”, – гаворыцца ў прывітальным слове.

Таксама ў адрасе было адзначана рознабаковае супрацоўніцтва арганізацый аддзялення гуманітарных навук і мастацтваў Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі і Беларускай Праваслаўнай Царквы.

Форум працягне працу на базе Інстытута філасофіі НАН Беларусі, Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі, Мінскага гарадскога інстытута развіцця адукацыі да 26 кастрычніка 2018 г.

Галерэя

Націсніце на малюнак, каб павялічыць

Іншыя навіны


Новыя публікацыі