Адбыўся беларуска-кітайскі навукова-практычны семінар “Ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» і філасофія кіравання ў новую эпоху»
25 красавіка 2018 г. у ДНУ “Інстытут філасофіі НАН Беларусі” адбыўся беларуска-кітайскі навукова-практычны семінар “Ініцыятыва «Адзін пояс, адзін шлях» і філасофія кіравання ў новую эпоху». З дакладамі выступілі дырэктар Інстытута сацыяльнага развіцця Кітайскай акадэміі грамадскіх навук прафесар Чжан І, кіраўнікі даследчых дэпартаментаў Інстытута сацыяльнага развіцця Фэн Сюінь і Ю Шаасянь, старшы навуковы супрацоўнік Інстытута філасофіі НАН Беларусі Дзмітрый Смалякоў.
Даклады семінара асвятлялі праблемы сацыяльнай структуры кітайскага грамадства, арганізацыі сацыяльнага кіравання ў гарадах Кітая, напрацоўкі КНР у галіне стварэння доўгатэрміновага медыцынскага страхавання, а таксама стратэгічнае планаванне беларуска-кітайскага супрацоўніцтва.
Дадзены семінар – гэта чарговае мерапрыемства Беларуска-кітайскага даследчага цэнтра філасофіі і культуры, створанага ў 2017 годзе ў рамках супрацоўніцтва Інстытута філасофіі НАН Беларусі, Лінаньскага педагагічнага універсітэта. Дзейнасць цэнтра дазваляе пашырыць партнёрскія сувязі з інстытутамі Кітайскай акадэміі грамадскіх навук, якая нароўні з універсітэцкімі навуковымі цэнтрамі Кітая разглядаецца як стратэгічны партнёр у сферы сацыяльна-гуманітарных і філасофскіх даследаванняў.