Круглы столМікалай Бярдзяеў: sub specie aeternitatisда 145-годдзя з дня нараджэння выбітнага рускага філосафа ХХ ст.)
У Інстытуце філасофіі НАН Беларусі адбудзецца круглы стол “Мікалай Бярдзяеў: sub specie aeternitatis (да 145-годдзя з дня нараджэння выбітнага рускага філосафа ХХ ст.)», у працэсе рэалізацыі якога мяркуецца раскрыць нарастаючую навукова-практычную значнасць філасофскай спадчыны М.А. Бярдзяева для асэнсавання гуманітарных праблем сучаснай цывілізацыі, вывучэння і захавання духоўна-культурнай спадчыны, умацавання міжкультурных сувязей і адносін, абароны гуманістычных каштоўнасцей.
У працы Круглага стала прымуць удзел вучоныя НАН Беларусі і вышэйшых навучальных устаноў рэспублікі.
Запрашаем зацікаўленых да ўдзелу.
Пасяджэнне Круглага стала адбудзецца 23 красавіка 2019 г. у 14:30 па адрасе г. Мінск, вул. Сурганава 1, к. 2, аўд. 302 (3 паверх).