Датай стварэння навукова-даследчай групы можна лічыць 1 лістапада 2004 года, калі яе існаванне было аформлена ў якасці аддзела гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі (з 23 чэрвеня 2008 г. — у складзе цэнтра гісторыка-філасофскіх і кампаратыўных даследаванняў, з 2021 г. — аддзел гісторыі філасофіі).
Асноўныя напрамкі навуковых даследаванняў:
фундаментальныя:
- рэканструкцыя культурна-гістарычных этапаў, славянскага і пан’еўрапейскага кантэксту беларускай інтэлектуальнай гісторыі, распрацоўка метадалогіі даследавання філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі;
- комплексны аналіз філасофскай спадчыны Беларусі як фактару сацыяльнай і духоўна-культурнай ўстойлівасці;
- распрацоўка філасофска-светапоглядных і метадалагічных аспектаў вывучэння традыцыйнай беларускай культуры і этнанавукі.
арыентаваныя фундаментальныя і прыкладныя:
- даследаванне ролі міжкультурнага ўзаемадзеяння ў фарміраванні светапогляду беларускай інтэлігенцыі XX-XXI стст.;
- аналіз прадстаўленасці і катэгарычнага афармлення нацыянальнага інтарэсу і нацыянальна-дзяржаўнай ідэнтыфікацыі ў сацыяльна-філасофскай і палітычнай думцы Беларусі ў кантэксце сучаснага палітычнага развіцця;
- праца над выданнем шматтомнай «Гісторыі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі», «Анталогіі філасофскай і грамадска-палітычнай думкі Беларусі», навукова-папулярнай і вучэбнай літаратуры ў галіне беларускай філасофіі.
Кантакты
Кіраўнік аддзела: к.ф.н., дац. Евароўскі Валерый Барысавіч
Адрас: Мінск, вул. Сурганава, 1, к.2, ком. 812
Тэлефон: +375-17-343-91-11