Міжнацыянальная згода і талерантнасць – каштоўнасная аснова еўразійскай інтеграцыі

06.12.2014

Інстытут філасофіі НАН Беларусі сумесна з Пасольствам Рэспублікі Казахстан у Рэспубліцы Беларусь праводзіць 9 снежня 2014 г міжнародную навукова-практычную канферэнцыю «міжнацыянальнай згоды і талерантнасць – каштоўнасная аснова еўразійскай інтэграцыі».
Канферэнцыя арганізуецца ў фармаце экспертнай дыскусіі. У ёй прымуць удзел кіраўнікі дыпламатычных місій краін СНД і шэрагу іншых дзяржаў, работнікі органаў дзяржаўнай улады і кіравання, спецыялісты-гуманітарыі, якія прадстаўляюць НАН Беларусі і вышэйшыя навучальныя ўстановы краіны. Сярод дакладчыкаў – паслы і супрацоўнікі пасольстваў Казахстана, Расіі, Кітая, Упаўнаважаны па справах рэлігій і нацыянальнасцей Рэспублікі Беларусь Л.П. Гуляка, вядомыя айчынныя і замежныя вучоныя.
У дыялогу удзельнікаў канферэнцыі мяркуецца выпрацаваць скаардынаваныя падыходы па прасоўванні ідэй міжнацыянальнай згоды і талерантнасці на еўразійскай прасторы ў інтарэсах мірнага суіснавання, сацыяльна-эканамічнага развіцця і інтэграцыі. Асаблівую значнасць гэтыя ідэі набываюць у кантэксце ўступлення ў сілу дагавора аб Еўразійскім эканамічным саюзе з 1 студзеня 2015 года.
У ходзе канферэнцыі плануецца абмеркаваць вопыт Казахстана, Беларусі і іншых дзяржаў еўразійскай прасторы ў справе забеспячэння гармоніі міжэтнічных і міжканфесійных адносін. Асаблівая ўвага будзе нададзена праблемам арганізацыі нацыянальнага дыялогу ў пераходны перыяд, ролі дзяржаўных лідэраў у гэтым працэсе. Удзельнікі закрануць пытанні эканамічнага, навукова-адукацыйнага, гуманітарнага і культурнага супрацоўніцтва на постсавецкай прасторы, дзейнасці Асамблеі народаў Казахстана, перспектывы эканамічнай і сацыяльна-культурнай інтэграцыі ў рамках ЕАЭС.


Публікацыі


Апошнія навіны