Інстытут прыняў удзел у арганізацыі навукова-практычнай канферэнцыі “На шляху да Мінскага працэсу: каштоўнасці дыялогу Захад-Усход”

23.03.2018

22 сакавіка 2018 года Інстытут філасофіі НАН Беларусі сумесна з Факультэтам міжнародных адносін БДУ і пры падтрымцы Прадстаўніцтва Фонду Фрыдрыха Эберта ў Беларусі правялі навукова-практычную канферэнцыю «На шляху да мінскага працэсу: каштоўнасці дыялогу Захад-Усход». Найважнейшай задачай канферэнцыі з’явіўся разгляд сучасных працэсаў міждзяржаўнага і культурна-цывілізацыйнага развіцця, дэманстрацыя мірных ініцыятыў Беларусі, накіраваных на кансалідацыю міжнародных сіл і адносін у імя захавання міру на зямлі і забеспячэння годнага развіцця дзяржаў і народаў.

У канферэнцыі прынялі ўдзел прадстаўнікі навуковых і экспертных колаў Беларусі, Расіі, Украіны, Казахстана, Польшчы, Германіі і іншых краін. У сваім звароце да ўдзельнікаў канферэнцыі дырэктар Інстытута філасофіі НАН Беларусі Анатоль Лазарэвіч адзначыў, што «сімвалічным з’яўляецца той факт, што канферэнцыя праходзіць 22 сакавіка 2018 года – у дзень 75-х угодкаў трагедыі ў Хатыні. Дадзенае трагічная падзея павінна яшчэ раз нагадаць пра адказнасць сучасных палітычных лідэраў і міжнародных арганізацый за захаванне міру на зямлі і гарманізацыю міжнародных адносін». У ліку найважнейшых інструментаў забеспячэнне міждзяржаўнага палітычнага і культурнага дыялогу Анатоль Лазарэвіч вылучыў гуманітарна-каштоўнасны патэнцыял філасофіі.

Падчас выступаў і дыскусій удзельнікаў канферэнцыі былі актуалізаваны пытанні каардынацыі працэсаў рэгіянальнай і глабальнай інтэграцыі, нацыянальна-культурнага развіцця, пошуку новых формаў развіцця дыялогу паміж Усходам і Захадам і інш.


Іншыя навіны


Новыя публікацыі